close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • КОНСУЛЬСКАЯ АПЕКА

  • Грамадзянін Рэспублікі Польшча, які ў Беларусі апынуўся ў надзвычайнай сітуацыі (аварыя, арышт, раптоўная хвароба і г.д.), мае права звярнуцца ў консульства РП па консульскую дапамогу. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязвае падзел кампетэнцый па консульскіх акругах. Мінская консульская акруга ўключае ў сябе Мінскую, Магілёўскую, Гомельскую і Віцебскую вобласці; Брэсцкая консульская акруга ахоплівае Брэсцкую вобласць, Гродзенская консульская акруга – Гродзенскую вобласць.

     

    Кантакт:

    Генеральнае консульства РП у Гродне мае кругласутачную тэлефонную лінію 75-15-90 (код з Польшчы 00375152 / +375152 з маб. тэл.).

    Факс: кругласутачна 75-15-78.

     E-mail: grodno.kg.sekretariat@msz.gov.pl

     

    У надзвычайных сітуацыях, якія патрабуюць ўмяшання консула, можна тэлефанаваць на мабільны тэлефон дзяжурнага консула: (00375) 33 3117770.

    Консульская дапамога грамадзянам РП, якія знаходзяцца за мяжой, можа датычыць, паміж іншым, наступных сітуацый:

     

    1. Страта дакумента падарожжа (згуба, крадзеж, знішчэнне пашпарта). Пасля пацверджання асобы выдаецца часовы пашпарт для вяртання ў краіну.
    2. Страта фінансавых сродкаў. У дадзенай сітуацыі існуе магчымасць:

                    - аказання дапамогі ва ўсталяванні кантакту з сям’ёй або сваякамі ў Польшчы;

     

    - выплаты на месцы сумы, залічанай на рахунак Міністэрства замежных спраў у Варшаве (пасля пацверджання дадзенага факта);

     

    - у выключных выпадках прадастаўлення невялікай пазыкі для вяртання ў Польшчу пасля падпісання адпаведнага пагаднення, у якім выкладзены ўмовы яе звароту.

     

           3.  У выпадку затрымання або арышту консул можа:

                    - паведамiць па просьбе затрыманага яго сям’ю ў Польшчы;

     

       - запрасіць інфармацыю аб прычынах затрымання, працягласці судовага разбору, а таксама  магчымасці вызвалення з-пад арышту;

     

                   - аказаць дапамогу ў пошуку адваката;

     

                   - падаць заяву аб дазволе на сустрэчу са зняволеным.

     

           4 . У выпадку смерці польскага грамадзяніна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь консул дапамагае ў вырашэнні фармальнасцей, звязаных з перавозам цела памерлага у краіну.

     

     

    Консульская дапамога не распаўсюджваецца на :

     

    - вядзенне судовых і адміністрацыйных разглядаў;

     

    - самастойнае найманне юрыстаў;

     

    - аплату за грамадзяніна штрафаў, пакрыццё даўгоў за пражыванне ў гатэлі, а таксама судовых выдаткаў і г.д.;

     

    - аказанне паслуг, якія прадстаўляюцца турыстычнымі агенцтвамі, авіякампаніямі, банкамі, страхавымі кампаніямі і г.д.;

     

    - атрыманне дазволу на працу;

     

    - прыняцце мер, якія несумяшчальныя з правіламі этыкі і супярэчаць заканадаўству краіны знаходжання і польскаму заканадаўству, і г.д.