close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • МНЕ ПАТРЭБНА ДАПАМОГА

  • Консульская дапамога

     

    Грамадзянін Рэспублікі Польшча, які знаходзіцца ў Беларусі, мае права звярнуцца за консульскай дапамогай у Консульства РП. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязвае падзел кампетэнцый па консульскіх акругах. Мінскі консульскі акруг ўключае ў сябе Мінскую, Магілёўскую, Гомельскую і Віцебскую вобласці. Брэсцкі консульскі акруг ахоплівае Брэсцкую вобласць.

     

    Гродзенскі консульскі акруг ахоплівае Гродзенскую вобласць.

     

    У выпадку аварыі, крадзяжу, затрымання, арышту належыць паведаміць пра гэта Консульства. Дзяжурны консул прыме прадугледжаныя законам адпаведныя меры ў мэтах абароны інтарэсаў пацярпелага грамадзяніна РП. Таксама ў выпадку страты дакументаў (у прыватнасці пашпарта з беларускай візай) неабходна неадкладна паведаміць Консульства.

     

    Кругласутачны кантактны тэлефон дзяжурнага консула ў Гродне:

     

    +375 33 311 77 70.

     

    Факс: 73-10-22

     

    E-mail: grodno.kg.sekretariat@msz.gov.pl

     

    Увага! Дадзены нумар - гэта нумар дзяжурнага, на які могуць тэлефанаваць грамадзяне Рэспублікі Польшча, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!


    Нумары для атрымання інфармацыі па пытаннях віз, пашпарта і грамадзянства, а таксама нумар сакратарыята можна знайсці тут.
     

     

     

    Консул можа аказаць дапамогу грамадзянам РП, у прыватнасці, у наступных выпадках:

     

    • страта (згуба, крадзеж, знішчэнне) пашпарта або іншага важнага дакумента, пасля пацверджання асобы выдаецца часовы пашпарт для вяртання ў краіну;
    • страта фінансавых сродкаў.

     

    Існуе магчымасць:

     

    • аказання дапамогі ва ўстанаўленнi кантакту з сям'ёй і роднымі ў Польшчы;
    • выплаты на месцы сумы, залiчанай на рахунак Міністэрства замежных спраў у Варшаве (пасля пацверджання дадзенага факту);
    • у выключных выпадках прадастаўлення невялікай пазыкі для вяртання ў Польшчу (для яе атрымання неабходна падпісанне адпаведнай дамовы);
    • аказанне дапамогі ў выпадку затрымання або арышту.

     

    Існуе магчымасць:

     

    • паведамiць па просьбе затрыманага яго сям'ю ў Польшчы;
    • запытаць інфармацыю аб прычынах затрымання, працягласці судовага разбіральніцтва, а таксама магчымасці вызвалення з арышту;
    • аказаць садзейнічанне ў пошуку адваката;
    • у выпадку атрымання інфармацыі аб смерці грамадзяніна РП за межамі Польшчы консул дапамагае ў выкананні фармальнасцей на месцы і інфармуе сям'ю памерлага ў Польшчы.

     

    Консульская дапамога не распаўсюджваецца на:

     

    • вядзенне судовых і адміністрацыйных разглядаў, напрыклад, у якасці адваката;
    • незалежны ўдзел юрыстаў;
    • аплату за грамадзяніна штрафаў, пакрыццё даўгоў за пражыванне ў гатэлі, а таксама судовых выдаткаў;
    • аказанне паслуг, якія прадстаўляюцца турыстычнымі агенцтвамі, авіякампаніямі, банкамі, страхавымі кампаніямі і г.д.;
    • атрыманне дазволу на выкананне працы;
    • аказанне садзейнічання ў лепшым звароце да польскага грамадзяніна з боку мясцовых уладаў, чым да грамадзяніна сваёй краіны;
    • прыняцце мер, якія не адпавядаюць правілам этыкі і супярэчаць закону краіны знаходжання і польскаму заканадаўству.