close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • БЯЗВІЗАВЫ ПАРАДАК

  • Бязвізавы парадак наведвання Аўгустоўскага канала і Гродна


    У адпаведнасці з пунктам 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2016 г. № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» з 26 кастрычніка 2016 г. магчымы ўезд на тэрыторыю Аўгустоўскага канала і Гродна з мэтай наведвання спецыяальнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» пры бязвізавым парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь.


    Бязвізавы парадак уезду на тэрмін да 5 сутак прадугледжаны праз пункты пропуску на мяжы з Польшчай: «Лясная» («Рудаўка») і «Брузгі» («Кузніца Беластоцкая»), з Літвой – праз пункты пропуску «Прывалка» («Швяндубрэ»), «Прывалка» («Райгардас»).


    Для ўезду на терыторыю парку «Аўгустоўскі канал» неабходна мець сапраўдны пашпарт і дакумент, які дае права на наведванне парку «Аўгустоўскі канал». Гэты дакумент будуць выдаваць беларускія тураператары, якія аказваюць паслугі на тэрыторыі Гродна і парку «Аўгустоўскі канал». Заяўкі на наведванне парку можна падаваць у электроннай форме.


    У выпадку неабходнасці прадоўжыць тэрмін побыту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў для атрымання візы. За парушэнне тэрміну побыту пагражае адміністрацыйная адказнасць.
    Дадатковая інфармацыя: http://grodnovisafree.by/index.php?lang=pl .

     

     


    Бязвізавы парадак наведвання Белавежскай пушчы


    У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 414 з 15 мая 2015 г. уведзены бязвізавы парадак наведвання замежнымі грамадзянамі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».


    Турысты, якія плануюць наведаць беларускую частку Белавежскай пушчы без візы, абавязаны скарыстацца пунктам пропуску «Перароў» («Белавежа»), прызначаным як для руху пешаходаў, так і веласіпедыстаў.


    Правілы побыту замежных грамадзян на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча»:

     

    • замежныя грамадзяне могуць знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку ў турыстычных мэтах да трох сутак на падставе сапраўднага пашпарта (або іншага дакумента, які яго замяняе) і дакумента, які дае замежнаму грамадзяніну права на наведванне Нацыянальнага парку (форма дакумента размешчана на сайце Нацыянальнага парку);
    • можна атрымаць документ, які дае права на групавое (у замежнай турыстычнай арганізацыі) або індывідуальнае (у рэжыме анлайн-браніравання, пасле аплаты турыстычных паслуг) наведванне Нацыянальнага парку;
    • у выпадку страты дакумента, які дае замежнаму грамадзяніну права на наведванне Нацыянальнага парку, у прадстаўнікоў адміністрацыі Нацыянальнага парку можна атрымаць яго дублікат.


    Падрабязная інфармацыя аб парадку наведвання замежнымі грамадзянамі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» размешчана на сайце дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»:
    http://bpn.com.pl/index.php?option=com_content&task=view&id=2019&Itemid=280 .