close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • ВІЗЫ

  • Генеральнае консульства РП у Гродне інфармуе, што ў сувязі з увядзеннем новых тэхнічных рашэнняў у сістэме рэгістрацыі і апрацоўкі дадзеных з 1 мая 2017 года ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя даты для падачы візавай анкеты.

    Рэгістрацыю можна прайсці праз электронную сістэму e-konsulat або праз візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе.

     


     

    Паведамляем, што з 1 чэрвеня года абслугоўванне ў Генеральным консульстве РП ажыццяўляецца паводле наступнага графіку:

     


    Прыём візавых анкет: 9.00 - 12.00.


     Выдача пашпартоў: 13.00 - 15.30.


     

    Дадзеная інфармацыя датычыцца выключна Консульства РП і не адносіцца да працы візавых цэнтраў у г. Гродна і г. Ліда.

     


     

    Генеральнае консульства РП у Гродне паведамляе аб тым, што рэгістрацыя ў сістэме e-konsulat адбываецца на сайце:


    https://by.e-konsulat.gov.pl

     


     Бліжэйшыя тэрміны візавай рэгістрацыі:

     

    пятніца, 26 мая ад гадз. 19.00

     

    чацвер, 8 чэрвня ад гадз. 19.00

     

    пятніца, 16 чэрвня ад гадз. 19.00


     

    Пачатак рэгістрацыі паводле менскага часу.

     


     

    Змены ў візавай практыцы


    Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне ласкава інфармуе, што з 16 студзеня 2017 года, у выпадку прысутнасці абодвух бацькоў / законных апекуноў пры падачы заявы на візу для непаўналетняга грамадзяніна натарыяльна завераная згода на выезд за мяжу не будзе патрабавацца.
    Для таго, каб сцягнуць бланк згоды бацькоў на выезд дзіцяці за мяжу націсніце тут.
    Гэтая практыка будзе прымяняцца ва ўсіх польскіх консульскіх установах у Беларусі, а таксама ў візавых цэнтрах, якія абслугоўваюцца кампаніяй VFS Global.

     


     

    Згодна з рашэннем міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча з 1 студзеня 2011 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь адмяняецца плата за польскія нацыянальныя візы.

     


     

    Паведамляем, што Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне:

     

    1. Не адказвае на дасланыя па электроннай пошце пытанні, якія не адпавядаюць патрабаванням арт. 63 пар. 2 Закона ад 06.14.1960 г. Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс (В. З. 2000 г. № 98 п. 1071 з папр.). Карэспандэнцыя павінна ўключаць імя і прозвішча асобы, якая звяртаецца з запытаннем, а таксама яе адрас месца жыхарства (паштовы індэкс, мясцовасць, вуліца, нумар дома).
    2. Не адказвае на дасланыя па электроннай пошце пытанні, калі адказы на іх можна знайсці на сайце Консульства.
    3. Не аказвае тэхнічнай дапамогі пры рэгістрацыі анкет.
    4. Не анулюе, не дасылае і не прымае візавых анкет па электроннай пошце.
    5. Не з'яўляецца пасрэднікам у перадачы дакументаў.

     


     

    Інфармацыя аб правах асоб, чые дадзеныя апрацоўваюцца ў сістэме VIS:
     
    www.policja.pl/pol/sirene/prawo-osob-do-informac