close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • СКАРГІ І ПРАПАНОВЫ

  • Парадак прыёму і разгляду скаргаў і прапаноў у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, акрэсленымі ў Пастанове міністра замежных спраў № 17 ад 12 чэрвеня 2012 года аб прыёме і разглядзе скаргаў і прапаноў у Міністэрстве замежных спраў і замежных прадстаўніцтвах, выдадзенымі на падставе наступных палажэнняў:

     

    • Глава VIII закона ад 14 чэрвеня 1960 г. адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс (В. З. ад 2000 г. №98, п. 1071 з наст. змян.),
    • Пастанова Савета Міністраў ад 8 студзеня 2002 г. Аб арганізацыі прыёму і разгляду скаргаў і прапаноў (В. З. № 5, пункт 46).


    Прадметам скаргаў, якія ўносяцца ў ГК РП у Гродна, могуць быць парушэнні інтарэсаў заяўнікаў, выкліканыя недаглядамі або неналежным выкананнем даручаных задач у сферы грамадскага кіравання супрацоўнікамі прадстаўніцтва.


    Прадметам прапаноў, прадстаўленых у ГК РП у Гродне могуць быць пытанні паляпшэння арганізацыі і рацыяналізацыі функцыянавання ўстановы, павышэння эфектыўнасці яе дзейнасці і прадухілення парушэнняў.


    Увага! У адпаведнасці з арт. 63 § 2 закона ад 14 чэрвеня 1960 г. адміністрацыйна-працэсуальнага кодэкса (В. З. з 2000 r. № 98 пункт 1071 з нас. змян.) і § 8.1. Пастановай Савета Міністраў ад 8 студзеня 2002 г. Аб арганізацыі прыёму і разгляду скаргаў і прапаноў (В. З. № 5 пункт 46), указанне адраса заяўніка (горад, паштовы індэкс, вуліца, нумар дома і нумар кватэры) з'яўляецца абавязковым.

     


     

    Спосабы падачы скаргаў і прапаноў


    У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 8 студзеня 2002 г. Аб арганізацыі прыёму і разгляду скаргаў і прапаноў:


    § 8.1. Скаргі і прапановы, якія не змяшчаюць імя і прозвішча (назвы) і адрас заяўніка, не разглядаюцца.


    § 8.2. Калі са зместу скаргі ці прапановы нельга дакладна вызначыць іх сутнасць, заяўнік атрымлівае пісьмовы зварот для прадстаўлення на працягу сямі дзён з дня яго атрымання, удакладненняў або дапаўненняў, з указаннем, што без выпраўлення гэтых недахопаў скарга або прапанова застануцца без разгляду.


    Падаваць скаргі і прапановы можна:


    1. Поштай на адрас:


    Генеральнае Консульства РП у Гродне
    230023 Гродна, вул. Будзёнага 48а,
    Рэспубліка Беларусь


    2. На факс


    + 375 152 73 10 22


    3. На электронны адрас: grodno.kg.sekretariat@msz.gov.pl


    Скаргі і прапановы, адпраўленыя электроннай поштай, павінны змяшчаць імя і прозвішча, а таксама адрас заяўніка.


    4. Асабіста

    Заяўнікі могуць звяртацца адносна скаргаў і прапаноў у панядзелак з 10.00-11.00 ў Генеральнае Консульства РП у Гродне. Каб падаць скаргу або прапанову, неабходна спачатку пазваніць у сакратарыят (тэл : +375 152 73 10 00).


    5. Напісаць пісьмо, і перадаць асабіста ў Генеральнае консульства Польшчы ў гадзіны працы з 8.30-16.30.

     


     

    Элементы скаргаў


    Скарга, акрамя асабістых дадзеных і адраса заяўніка, павінна змяшчаць фактычнае і падрабязнае апісанне акалічнасцяў справы або падзеі, якой датычацца, у тым ліку:

     

    • інфармацыю аб персанальных дадзеных і пасадзе работніка, які, на думку заяўніка, парушыў дзеючыя правілы, працэдуры і нормы,
    • інфармацыю, якія правілы, працэдуры або нормы былі парушаныя,
    • час, калі дадзены інцыдэнт здарыўся,
    • дадаткі, якія маглі б пацвердзіць апісаную ў скарзе сітуацыю (копіі электронных лістоў або лістоў, адпраўленых у консульства, копіі адказаў, атрыманых ад консульства, копіі дакументаў і г.д.),
    • у выпадку падачы скаргі ад імя іншай асобы, умовай яе падачы з'яўляецца атрыманне згоды дадзенай асобы перад прад'яўленнем скаргі; такая згода можа быць выказана ў любой форме, галоўнае, каб заява аб згодзе была выразнай і не выклікала падазрэнняў (лепш за ўсё, калі гэты пісьмовы дазвол будзе падпісаны  асабіста асобай, якая дазваляе заяўніку дзейнічаць ад яго імя).

     


     

    Тэрміны разгляду


    Арт. 237 § 1 адміністрацыйна-працэсуальнага кодэкса (З.В. 2000 № 98, пункт 1071 з наст. змян.):
    Кампетэнтны орган для разгляду скаргаў павінен зрабіць гэта без затрымак, не пазней, чым на працягу аднаго месяца.


    Інфармацыю аб працэдуры падачы скаргаў-прапаноў можна атрымаць:

    • скіроўваючы запытанне  на адрас электроннай пошты: grodno.kg.sekretariat@msz.gov.pl,
    • па нумары тэлефона: +375 152 73 10 00.

     


     

    Скаргі на дзеянні беларускіх органаў ўлады


    Звяртаем Вашу ўвагу, што Генеральнае консульства ў Гродне не разглядае скаргі на дзеянні беларускіх органаў ўлады.


    Правілы і працэдуры прыёму скаргаў і прапаноў, змешчаныя ў адміністрацыйна-працэсуальным кодэксе, прымяняюцца толькі ў дачыненні польскіх органаў улады. Гэтыя правілы не могуць быць ужыты адносна скаргаў, якія  накіраваны міністру замежных спраў або кіраўнікам польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, на органы ўлады замежных дзяржаў, а таксама да просьбаў польскіх грамадзян, пацярпелых ад дзеяння або бяздзейнасці з боку ўладаў ці органаў іншых дзяржаў, аб умяшальніцтве ў дзеянні гэтых органаў.


    Прымяненне да гэтай групы спраў тых жа працэдур, якія прымяняюцца да скаргаў і прапаноў не ўяўляецца магчымым, таму што польскія ўлады не кантралююць функцыянаванне органаў прымаючай краіны і, у сувязі з гэтым, не могуць кіраваць, несці адказнасць за дзеянні або бяздзейнасць устаноў і органаў улады замежных дзяржаў.


    Польскія консульскія ўстановы не аказваюць уплыву на тэрміны ўрэгулявання асобных выпадкаў органамі ўлады замежных дзяржаў.

     


     

    Паўторны разгляд рашэння візавага пытання


    Звярніце ўвагу, што ў адпаведнасці з Законам аб іншаземцах ад 13 чэрвеня 2003 года з наступнымі змяненнямі, які вызначае ўмовы ўезду і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча іншаземцаў і тэрытарыяльнасць органаў улады ў гэтых выпадках, рашэнне аб выдачы візы іншаземцу за мяжой або пытанне аб адмове знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі адпаведнага консула.


    Адсюль вынікае, што консул з'яўляецца адзіным органам, правамоцным прымаць рашэнні аб візе для замежнікаў, якія пражываюць за мяжой, а Міністэрства замежных спраў не мае магчымасці адмяніць, змяніць або указаць на паўторны разгляд рашэння консула па візавых пытаннях.


    Разам з рашэннем, выдадзеным консулам, правамерна запрошваць паўторны разгляд справы дадзеным органам. Просьба аб паўторным разглядзе справы павінна быць пададзена на працягу 7 дзён з моманту атрымання рашэння аб адмове / адмене / ануляванні нацыянальнай візы ў орган, які выдаў рашэнне (прававая аснова: Арт. 37 абз. 4 пункт 1 і абз. 5 і арт 48б абз. 2 пункт 1 Закона ад 13 чэрвеня 2003 г. аб іншаземцах (В. З. ад 2011 г. № 264, пункт 1573, з наст. змян.).