close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • НАВІНЫ

  • 31 студзеня 2017

    20 студзеня 2017 года ў Новым замку ў Гродне адбыўся навагодні канцэрт у выкананні Камернай філармоніі ім. Вітольда Лютаслаўскага з Ломжы.

    Гасцей на ўваходзе сустракаў Генеральны консул РП у Гродне Яраслаў Ксёнжэк з жонкай.

     


    Уважліва чыталася падрыхтаваная канцэртная праграма.

     


    Выступленне адбывалася ў зале, упрыгожанай працамі мастака польскага паходжання  Андрэя Філіповіча.

     


    Сярод гледачоў былі высокапастаўленыя госці з Польшчы – віцэ-спікер Сенату РП Мар'я Коц і сенатар Артур Важоха.

     


    Таксама прысутнічалі відныя прадстаўнікі духавенства.

     


    Канцэрт афіцыйна адкрылі дырэктар Новага замка Юрый Кітурка і Генеральны консул РП у Гродне.

     


    Салісты філармоніі працягнулі канцэрт на ўсю сілу і моц сваіх галасоў.

     


    Артысты прадставілі шырокі рэпертуар.

     


    Музыканты выкладваліся па поўнай.

     


    Уцягнута ў ход мерапрыемства была таксама і публіка ...

     

     


    У канцы былі апладысменты і залаты дождж з канфеці.

     


    Дзякуючы вельмі добразычліваму стаўленню кіраўніцтва пасля канцэрта артысты і гледачы мелі магчымасць сустрэцца ў найпрыгажэйшых памяшканнях Новага замка.

     


    Была магчымасць пагаварыць за келіхам віна.

     


    На фотаздымку дырэктар філармоніі г. Ломжы Ян Мілаш Зажыцкі падчас размовы з Генеральным консулам Яраславам Ксёнжэкам.