close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • НАВІНЫ

  • 17 лістапада 2016

    10 лістапада 2016 года ў Гродне адбылася ўрачыстая сустрэча з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Польшчы. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, а таксама прадстаўнікі культуры, навукі і духавенства Гродзенскай вобласці.

     

    Добрым пачаткам стала ўрачыстае выкананне гімнаў Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь, навучэнцамі гродзенскай школы № 36 з польскай мовай навучання.

     


    Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк павітаў гасцей.

     


    Выступілі з прамовай прадстаўнікі мясцовых уладаў.

     


    На мерапрыемстве прысутнічаў мэр горада Гродна Мечыслаў Гой...

     


    ... а таксама мэр Ліды Міхаіл Карповіч.

     


    Прагучалі словы духоўнай падтрымкі.

     


    З польскага боку выступіў з прамовай прадстаўнік Сейма Рэспублікі Польшча.

     


    На сустрэчы таксама прысутнічаў Генеральны Консул Літоўскай Рэспублікі Генадзіюс Мацкяліс.

     


    Мерапрыемства стала добрай магчымасцю сустрэцца і паразмаўляць.