close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 23 жніўня 2019

    16-17 жніўня бягучага года Гродзенскую консульскую акругу наведала Спадарыня Ганна Шміт-Радзевіч, Міністр - Дзяржаўны сакратар па міжнароднаму дыялогу ў канцылярыі Прэм'ер-міністра РП.

    16 жніўня раніцай яна сустрэлася са сваім беларускім калегам міністрам Леанідам Гуляка, а затым адправілася з візітам у Гродзенскую консульскую акругу. Праграма была вельмі багатай. У рамах візіту адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу Палякаў Беларусі (старшыня А. Борыс з калегамі, а таксама былы старшыня Т. Гавін), з біскупам А. Кашкевічам, з уладамі Гродна і Гродзенскай вобласці (губернатар В. Краўцоў, старшыня аблвыканкама І. Жук ). Таксама дэлегацыя аддала даніну павагі жыхарам Гродна забітым у Катыні і абаронцам Гродна 1939г., наведала Польскую грамадскую школу пры СПБ ім. Караля Стэфана Баторыя, праслухала канцэрт прысвечаны Дню польскай арміі. На другі дзень дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях 75-ай гадавіны "польскіх Фермапіл" - бітвы пад Сурконтамі, наведала святочны канцэрт і сустрэлася ў Лідзе са старшынямі рэгіянальных аддзелаў СПБ.

     

    Праграма багатая, але і вельмі патрэбная. У Сурконтах Спадарыня Міністр зачытала кранальны ліст Прэм'ер-міністра РП М. Маравецкага, правяла шмат размоў з палякамі якія жывуць у Беларусі ...

     

    Спадарыня Міністр - дзякуем і запрашаем як мага часцей!