close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 16 кастрычніка 2017

    Тадэвуш Касцюшка, польскі і амерыканскі генерал, удзельнік Вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў, Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі падчас паўстання 1794г памёр 15 кастрычніка 1817 года ў г. Залатурн, Швейцарыя. У сувязі з 200-годдзем з дня смерці героя Сейм абвясціў 2017 г. Годам Касцюшкі.

    Тадэвуш Касцюшка быў выпускніком Рыцарскай школы ў Варшаве і Версальскай Ваеннай акадэміі Каралеўскай гвардыі пад Парыжам. У 1776 году праз месяц пасля абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці ён прыбыў у Амерыку, дзе быў прызначаны інжынерам амерыканскай арміі. Браў удзел у распрацоўцы і будаўніцтве абарончых збудаванняў Філадэльфіі. У знак прызнання заслуг Джордж Вашынгтон даручыў яму будаўніцтва крэпасці Вэст-Пойнт. Па ўласнай просьбе Касцюшка быў пераведзены на Поўдзень, дзе яго навыкі дапамаглі амерыканцам выйграць вайну за незалежнасць. Рашэннем Кангрэса ў 1783 годзе быў ўзведзены  ў чын генерала брыгады амерыканскай арміі і атрымаў значную колькасць земляў і фінансавых рэсурсаў, якія прызначыў на выкуп афраамерыканскіх нявольнікаў і іх навучанне.

     

    У жніўні 1784 гады вярнуўся ў Польшчу і стаў удзельнічаць у нацыянальна-вызваленчым руху. Браў удзел у польска-рускай вайне 1792 года, пасля чаго адправіўся ў палітычную эміграцыю. Падчас эміграцыі падрыхтаваў канцэпцыю нацыянальнага паўстання. 24 сакавіка 1794 года на кракаўскім рынку Касцюшка прынёс урачыстую прысягу і фармальна прыняў на сябе ролю Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Нацыянальнымі Узброенымі Сіламі. Касцюшка ўзначаліў паўстанне, якое працягвалася два гады. Паранены 10 кастрычніка 1794 г. у бітве пад Мацеёвіцамі, ён быў зняволены ў Пецярбургскай турме, а пазней выпушчаны пасля прынясення прысягі цару. У 1798 – 1815 гг. жыў у Францыі, дзе прымаў удзел у стварэнні Польскіх легіёнаў.

     

     Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 г. у Залатурне, Швейцарыя. Пахаваны ў мясцовым былым езуіцкім касцёле; праз год астанкі героя былі перавезены ў Кракаў у каралеўскі склеп кафедральнага сабора на Вавелі. Патранат над святкаваннем Года Касцюшкі ажыццяўляе Сейм Рэспублікі Польшча і ЮНЕСКА. Польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы і арганізацыі па ўсім свеце праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя постаці Тадэвуша Касцюшкі. За імі можна сачыць у сацыяльных сетках пад хэштэгам: #Kosciuszko200.