close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 1 верасня 2017

    Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года нападам Германіі на Польшчу. Да нямецкай агрэсіі 17 верасня далучылася Савецкая Армія, атакуючы Польшчу з усходу.

    Абарончая вайна працягвалася да 6 кастрычніка 1939 года, калі спыніліся бітвы рэгулярных частак Войска Польскага з агрэсарамі.

     

    Нямецкія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Польшчы без абвяшчэння вайны, пачаўшы іх 1 верасня 1939 года ў 04:35 раніцы ад бамбардзіроўкі горада Велюнь, які знаходзіўся недалёка ад мяжы з Германскім Рэйхам. Праз некалькі хвілін, на польскае ўзбярэжжа напалі з лінкора «Шлезвіг-Гальштэйн». У гэтым годзе мерапрыемствы, прымеркаваныя да трагічнай гадавіны  адкрые Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Велюні.

     

    Нямецкі план нападу на Польшчу меркаваў вокамгненную вайну, накіраваную на разгром польскай абароны, а затым акружэнне і знішчэнне асноўных сіл праціўніка на працягу тыдня. Польшча бараніла сябе да 6 кастрычніка 1939 года. Як адзначыў прафесар Норман Дэвіс: «Супраціўленне Польскай Арміі ў адзіноце на працягу пяці тыдняў было ў пяць разоў лепшым, чым аб'яднаных брытанскіх і французскіх сіл  ў 1940-х гадах. Палякі выканалі свой абавязак».

     

    У хуткім часе, 3 верасня, Вялікабрытанія і Францыя перадалі Германіі ультыматум, запатрабаваўшы неадкладнага спынення ваенных дзеянняў і вываду сваіх войскаў з Польшчы. Германія адхіліла ультыматум, што адначасова азначала ўступленне з ёй у вайну двух саюзніцкіх дзяржаў. Аднак брытанскія і французскія войскі не распачалі ніякіх ваенных дзеянняў супраць Германскага Рэйху. Польшчы давялося змагацца з агрэсіяй нацысцкага таталітарызму ў адзіноце.

     

    Маршал Эдвард Рыдз-Сміглы, які ў верасні 1939 г. быў Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл Польшчы, апісаў польскую абарону наступным чынам: «Польшча не магла пазбегнуць вайны, калі не хацела ганебнай смерці. Яна панесла і далей нясе велізарныя ахвяры, але паклала пачатак вызваленчай вайне ад нямецкага панавання ». Польшча капітулявала 6 кастрычніка 1939 года, калі ў бітве пад Коцкам скончыліся бітвы рэгулярных частак Войска Польскага з агрэсарамі. У выніку вераснёўскага нападу, улады Польшчы, каб пазбегнуць палону, вымушаны былі выбыць за мяжу. На акупаванай Германіяй і Саветамі тэрыторыі пачала дзейнічаць Польская падпольная дзяржава, створаная 27 верасня 1939 года.

     

     Другая сусветная вайна была самым вялікім узброеным канфліктам у гісторыі, які ахапіў тры кантынента і прывёў да дзесяткаў  мільёнаў ахвяраў. У выніку Другой сусветнай вайны загінула амаль 6 мільёнаў польскіх грамадзян, перш за ўсё з ліку грамадзянскага насельніцтва. Польшча панесла самыя вялікія людскія страты сярод еўрапейскіх краін у  адносінах да агульнай колькасці насельніцтва да вайны. Ваенныя дзеянні працягваліся на польскай зямлі аж да заканчэння вайны ў 1945 годзе. Урад Рэспублікі Польшча ў выгнанні, на працягу ўсяго перыяду варожай акупацыі не падпісаў акт аб капітуляцыі, а кансператыўныя падраздзяленні народнага супраціву ў краіне і Ўзброеныя сілы Рэспублікі Польшча на іншых франтах змагаліся за незалежнасць Радзімы.